Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На пашы

Мулка на цені сваім пастушку.
Жмурыць блакітныя вочы і сумна
Ў неба глядзіць і чакае, пакуль
Воблака
Сонца ў кішэню засуне.

Зрэдку ўздымае цяля галаву
I на раку пазірае.
Цягнецца пуга далей у траву,
Ды пугаўё не пускае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На пашы - Алесь Бадак