Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І ты, і я… І на паўмілю

І ты, і я… І на паўмілю,
Што ў дзень стварэння, – ні душы…
Бярозкі, ўбачыўшы, застылі –
Баяцца голлем варушыць.
Ступіць баяцца нават кроку
Ў наш чысты замак з крышталю,
Каб не падслухаць ненарокам
Святое першае: “Люблю!..”
Каб шэпат, стаўшы гучным рэхам,
Не нарабіў бы нам трывог,
І нехта злосны брудным смехам
З яго смяяцца гідка мог.
Хай заўтра яснае світанне
Абудзіць чысты новы дзень,
І на “люблю” – лісток прызнання
Не ляжа ценем нават цень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш І ты, і я… І на паўмілю - Алесь Бачыла