Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЛАЦІНА

Сяджу над плацінай, як Бог над сусьветам,
Вясёлка ўнізе між пырскаў мне сьвеціць.
Уверсе каметы – як авіяшоў –
Па парах ляцяць, паглядзі, проста шок.

Вада аглушае, як выступ Грэнд Фанка,
Хоць гэта Пліса, а ня арыі Ганга,
Сваёй гіпнатычнасьцю вабіць, як Вій,
Гучаць мае модлы: не ўкрадзі, не забі.

Дарэмныя толькі мае хваляваньні,
Плаціна пра іншае думае ўраньні:
Калі першы промень кранецца вады,
Ты надпіс убачыш, які праз гады

Выразна ільсьніцца на засаўцы шлюза –
“Люблю цябе Таня”. Няма ўжо Саюза,
Няма тых людзей, што плаціну ўзьвялі,
А надпіс жыве й будзе жыць на зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПЛАЦІНА - Алесь Аркуш