Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Недзе з усходу гудок цеплаходу

Недзе з усходу гудок цеплаходу
ліпеньскім ранкам
што толькі не прымроіцца

Знаёмы хлопчык Ваня
ля вусця Палаты
прамывае праз сіта
рачны пясок –
скарбы шукае

Кірлі патрулююць сваю тэрыторыю
хто ім яе размеркаваў?
можна розныя выказваць здагадкі
але наўрад ці знойдзецца
дакументальнае пацверджанне

У высокіх травах
што атачаюць бераг
дзве вужакі спляліся

Пульс крыніцы
і ўдары ўласнага сэрца
якое надзейна схавана
пад зялёным покрывам

Лодка з прабітым дном
якую прыбіла сюды паводка
яна нетутэйшая
і ёй няёмка
і за сваё калецтва
і за падгляданне
можна сказаць ненаўмыснае
як мы цалуемся
пад старой вярбой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Недзе з усходу гудок цеплаходу - Алесь Аркуш