Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аблокі

Я за аблокамі сачыў
І кожнаму даваў найменьне.
Цьвяліў вятрыска далячынь –
Імёнаў паскараў зьнікненьне.

Аблокаў большасьць найхутчэй
Зьнікала ў мройве далягляду.
Як несла іх далоў з вачэй!
Як гнаў вятрыска іх зацята!

Імёны нішчыў ён, але
У небе ўбачыў я аблокі.
І як вятрыска ні шалеў,
Яны трымалі дух высокі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аблокі - Алесь Аркуш