Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твой вобраз гадамі я складаю

Твой вобраз гадамі я складаю
Са спеву птушак ранішняй парой,
Са снегу, што божы свет хавае,
І з неба з чысцюткай сінявой,

Са стрэх вясковых хат замшэлых,
З сівых старэчых пасмаў валасоў,
Са смаку яблыкаў паспелых,
І з шэпту мора жытніх каласоў,

І з ціхай плыні рэк шырокіх,
З вясенняй гулкай песні ручая,
Са ззяння ў небе зор далёкіх,
З пярэстых яркіх фарбаў матыля.

Твой вобраз я штодня ствараю,
Вучуся праўдзе, шчырасці, дабру.
Цябе Радзімай называю,
Мой край, мая святая Беларусь!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Твой вобраз гадамі я складаю - Алесь Ардоў