Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Туды

Невядома нікому з нас,
Што чакае нас сёння, заўтра,
Нам пра гэта разкажа час,
А тады нашто мы жыццё выпіваем залпам???

І нашто мы ідзем туды,
Дзе дарогі няма і свету,
Дзе няведамы час нуды,
А зіма назаўжды – не лета.

Дзе няма людзей – толькі здань,
Або вопратка замест цела,
Дзе галоўнае: боль і жах,
І кахання няма – а цемра.

Мы імкнёмся, хутчэй, туды.
Дзе няма ні канца ні краю,
І сябе беражом ад нуды,
Хоць і ведаем, што там усе паміраюць.

Мы вядзем сябе ў цішыню,
Па завулках душу кідаем,
І хварэем сто раз на дню,
І мільёны разоў паміраем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Туды - Алена Сіманчык