Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прайдуць гады

Прайдуць гады – лісты пажоўкнуць і насенне,
Напэўна, ужо ніколі не ўзрасце,
Прайдуць гады – і застануцца цені,
Усіх людзей, якіх так добра ведаў ты.

Прайдуць гады – і насыпам жвіровым,
Схаваешся ад усіх вачэй,
Прайдуць гады – і толькі словы,
Ніколі не памруць,
А будуць біцца ў сэрцы ўсё хутчэй.

Прайдуць гады – і гэта кожны знае,
У імгненне вока праляціць жыццё,
Прайдуць гады – ніхто не памірае,
А проста сходзіць ціха ўнебыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прайдуць гады - Алена Сіманчык