Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па сутарэннях душы



Па сутарэннях душы,
Па лабірынтах свету,
Па цёмных ночах,
Шэрых днях,
Бяжыць – сляпы, знявечаны, раздзеты.
У бясконцых марах чалавек шукае шлях.
Прастор шырокі і дарог так многа,
Але па ўсіх разсыпаны сляды,
Здаецца, чалавек пайшоў сваёй дарогай.
Ну а прыйшоў зусім ён не туды.
Па сутарэннях душы,
Па лабірынтах свету,
Па цёмных ночах,
І па шэрых днях,
Ідзе, наш чалавек,
Знявечаны, раздзеты,
З адзінай марай у душы,
Знайсці хутчэй свой шлях!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Па сутарэннях душы - Алена Сіманчык