Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае вершы – маё жыццё

Мае вершы – маё жыццё,
У іх усё: радасць, боль, горач згубы,
У іх уся я: ад вуснаў да касцей,
У вершах я, як голы клён без шубы,
Па вершах можна прачытаць маё жыццё,
І сумных дум маіх памкненне,
Мае турботы і маё быццё,
Усю мяне, калі хто гэта разумее.
У кожным вершы – гэта я,
Такая, я ў іх самая сапраўдная,
Яны разкажуць усю праўду пра мяне,
Калі хоць хто здалее прачытаць іх спраўна.
Маё жыццё, радкі майго жыцця,
У іх уся я, і да сканчання неба,
І буду я пісаць датуль,
І хай, хто скажа, што гэта ўсё не трэба,
Пісаць я буду – покуль кроў кіпіць,
Пакуль рука трымае ручку гэту,
І нават сэрца хай бязрадасна баліць,
І хай душа не знае белага ўжо свету,
Пісаць я буду да сканчэння дзён сваіх,
Пакуль мае радкі мяне ратуюць,
Пісаць…я буду..я пішу…
Ну а што зробішь, што мяне не чуюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мае вершы – маё жыццё - Алена Сіманчык