Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыстасаванасць

Ад пустаты тваіх вачэй
хаваюся за кубкам кавы
тваю падробную ласкавасць
спрабуючы зглытнуць хутчэй –
заесці шакаладам.

Ад пустаты тваіх крананняў
збягаю ў раман шматтомны,
інтэрпрэтуючы як стому
тваё халоднае маўчанне –
дзеля самаашчады.

Ад пустаты тваіх te amo,
seі solo tu nella mіa vіta*
збягаю ў заняткі быта,
з тваёй кашулі зводжу плямы –
сляды чужой памады.

Так існую загартавана,
фармую станаў муляжы…
Ад пустаты тваёй душы
захоўвае маёй адданасць –
мая спагада.

*Я цябе кахаю, ты адзіная ў маім жыцці

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прыстасаванасць - Алена Шэр