Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папараць-кветка

Дай, дзяўчо, далоньку
Хлопцу маладому,
То Іван Купала
Кліча цябе з дому.

Марамі вяночкі
Паплывуць па Шчары,
Зацвіце зноў кветка
У лясным гушчары.

Таямніча сцежка
Вас абодвух маніць,
А у лесе водар
Галаву дурманіць.

Шчасце адшукайце
З тою чырвань-кветкай.
На вяселлі вашым
Месяц будзе сведкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Папараць-кветка - Алена Ржэуская