Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў закружыўся снег

Зноў закружыўся снег.
I на зялёнае голле,
I на ажыўшае поле
Сыплецца, сыплецца снег.

Шэры, маркотны дзень,
Хоць бы расінка блакіту.
Сумнай смугой спавіты
Гэты вясновы дзень.

Толькі звініць жаўрук,
Цёплым струменьчыкам песні
Грэе астыласць веснюю –
Гоніць зіму жаўрук.

А неспагаднасць людзей
Так ападае, здаецца,
Болем на цёплае сэрца,
Студзіць цяпло надзей.

Трэба хутчэй растапіць
Чэрствасць, як стынь вясновую.
Песенька жаўруковая
Ў сэрцы павінна жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў закружыўся снег - Алена Руцкая