Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вераснёвая ноч

Вераснёвая ноч, бель туману густога,
Зарападавы звон у трывожнай цішы,
Усё без лішніх прыўкрас, невыдумна і строга,
Як у добрай і шчырай чалавечай душы.

Ападаюць лісты, нешта шэпчуць трывожна –
Цяжка, знаю, рашыцца на гэты палёт.
Вецер сцёр з неба хмары крылом асцярожна,
Як са спелае слівы бялявы налёт.

I здаецца бясконцым любое імгненне,
Нібы шлях той далёкі ад зоркі святла,
Што праз холад і змрок працягнула праменне,
Каб сагрэцца ля шчасця, ля зямнога цяпла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вераснёвая ноч - Алена Руцкая