Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Паланез Агінскага

У маладзіковым чоўне вечар
Наплывае ціха на сады.
I здаецца, чутны ў шэпце вецця
Паланез Агінскага тады.

Можа, музыку падслухаў вецер,
Як Агінскі сам яе іграў,
I тады зрадніўся з ёю нечым –
Мабыць, што радзімы сам не знаў.

Падхапіў мелодыю на крылы
I цяпер яе для тых пяе,
Хто з радзімай расстаецца мілай,
Каб не змог забыць навек яе.

Верш Паланез Агінскага