Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Лістапад закружыў галаву

Лістапад закружыў галаву,
Сыпле золата восень пад ногі.
Журавы па аблоках плывуць,
Нібы мары мае і трывогі.

Па сумётах кляновых лістоў
He магу я ніяк наблукацца.
Парк, як царства чаруючых сноў,
Як таемнасць старога палаца.

To прайду, то вярнуся ізноў,
А вакол цішыня такая,
Што здаецца, праз далеч гадоў
Нехта побач са мной блукае.

Я за мудрасць восень люблю,
Вецер роздуму гойдае вецце,
Пакідаю бяздумнасць сваю
У далёкім свавольным леце.

Верш Лістапад закружыў галаву - Алена Руцкая