Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскае каханьне

(пераклад з рускай мовы)

Восень. Золкая волкасць,
У лужах дрыжаць разводы…
Сэрца шчыміць пяшчотай
Стылай парою года.

Пала лістком з бярозы,
Жаль – гасцявала мала;
Не асушыла слёзы,
Будняў не пераламала,

Толькі кволым цяпельцам
Ледзь адагрэла рукі.
Ды навучыла сэрца
Пераносіць разлукі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньскае каханьне - Алена Піменава