Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая песьня



Тонкімі нагамі жарабяці
Пудзячы высокую траву,
Уцякае маладосць па жыце,
Пазабыўшы, што яшчэ жыву.

Як ня клічу – а яна не чуе,
Я махаю ёй – а не глядзіць.
Ветрыкам паспешліва шкадуе
Нецярплівым жаўруком звініць:

— Варажыла, я ўсё, варажыла,
Тысячы рамонкаў я звяла,
Сны ты каляровыя забыла,
Справы сумныя пазавяла.

Як не кліч яе – не прылятае
З журавамі юнымі здавён,
А мяне другая ловіць зграя –
Карагод маркотных, шэрых дзён!

Я нічога ўслед ёй не сказала;
Хай ляціць, як вольная імжа…
Волю гэту я даўно змяняла
На чатыры шнара – два крыжа.

Першы крыж – сям’я мая вяліка,
Гэта радасць, гэта праца, болі.
Як мне несці ўсё праз мора ліха,
Усё залежыць тут ад Божай Волі.

А другі, што ные пад кашуляй,
З кожным днём я больш яго шаную;
Хай ісці так цяжка з ім бывае –
Толькі прабачэння папытаю.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мая песьня - Алена Піменава