Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каляды

У стылым небе засынае вецер,
Стала ціха ў садзе і ля дома,
І ўглядаюцца ў акенца дзеці,
Зорку выглядаючы, вядома.

Гэты вечар самы найчароўны;
І няхай віхура і мароз,
На душы так ціха, памяркоўна –
Зараз нараджаецца Хрыстос!

І Анёл святло нясе па свеце:
Усім, хто свята верыць, і чакае.
Мандарыны, санкі малым дзецям,
А дарослым – філіжанкі з чаем…

І на сэрцы светла і прыветна…
А калі жа цені над душой –
То сняжынка на тваіх павеках
Расплывецца цёплаю слязой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 3,67 out of 5)

Верш Каляды - Алена Піменава