Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іранічнае

Жыў-быў руплівы вучанік.
Чытаў ён груды тоўстых кніг
І бездань мудрасці спасціг
Ў надзеі сатварыць шэдэўры.
Ды небарака быў не першым,
Хто бег у тыя міражы!
Не слухаў ісціну святую,
што эталон для нас жыццё:
Мы п’ём і каву, і віно,
А вырабляем – ўсе адно.
Што немагчыма аніяк
лічыць шэдэўрам аміяк…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Іранічнае - Алена Піменава