Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сярод усіх імёнаў на зямлі



Сярод усіх імёнаў на зямлі
У нашых сэрцах назаўсёды застануцца
Імёны тых, што не вярнуліся з вайны,
Герояў, што салдатамі завуцца.

Хвіліна памяці застыла ў цішыні,
І кожны з нас за гэтае імгненне
Успомніць тых, што некалі былі,
Хто ёсць, хто будзе цераз пакаленне.

Салдат, нібыта журавель,
Увесь час імкнецца да нябёсаў.
Нязгаснай зоркаю жыве
У нашых сэрцах, нашых лёсах.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сярод усіх імёнаў на зямлі - Алена Лянок