Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цудоўныя парасткі глеба дае

Цудоўныя парасткі глеба дае,
Якую аздобіш ласкавай рукою,
Яна, безумоўна, аддзячыць табе
За клапатлівыя дзеі над ёю.
І цуд гэты будзе тваёю душой,
Якую ўвесь час ты нясеш у далонях,
Даруеш усім, хто побач з табой
Турбуецца разам аб душэўным спакоі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цудоўныя парасткі глеба дае - Алена Лянок