Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зварот да неба

Жалобнага аркестру гукі
Чуваць пад тоўшчаю хлусні.
Да неба узнімаю рукі,
Малю:”Пазбаў ад мітусні…
Ўратуй мяне ад бічавання,
Падоўж натхнёныя часы”.
Сціскае сэрдца ў прадчуванні,
Выразней продкаў галасы.
Яшчэ б глыточак ад світанку,
У надвячорак толькі крок…
Каб вершы, месяц і альтанка,
А ўночы хай звініць званок!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зварот да неба - Алена Дзегцярова