Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыві перамога



Жыві перамога! Загойвай раны,
Узвышайся ўрачыста сцягамі палкоў,
Гары медалямі сівых ветэранаў-
Яны у страі з тых далёкіх гадоў.

Каб смехам дзіцячым прасторы спявалі,
Каб матчыны вочы не ведалі слёз,
Героі твае абарону трымалі
І сёння вітаюць нас шэптам бяроз…

Святкуй, Беларусь! Партызанка-дзяўчына,
Ідзі на спатканне у квецень садоў.
Хвалюй прыгажосцю, святая Айчына,
І памятай тых, хто з вайны не прыйшоў.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жыві перамога - Алена Дзегцярова