Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зайдрасць



Нас з табой жанілі
колькі раз суседкі,
Седзячы на лаўцы,
языкамі, ўлетку.
На часцінкі сэрцы
разбіралі ўпотай
Ды ўслед глядзелі
цераз дзіркі ў плоце.

Ўрочнымі вачыма,
колькі раз вянчалі…
Мабыць развялі нас
зайдрасці адчаем.
Ужо парос хмызою
бераг той юначы
Ды й няма суседак…
Толькі цені плачуць



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зайдрасць - Алена Дзегцярова