Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі смутак



Смуткуе маё сэрца ў лістападзе,
Ў шчымлівы углядаючыся сон.
Тчэ павуціну павучок у садзе,
Сцяжынкі сцеле чырвань дываном…

Сыходзіць з кола год, цалуе скроні вецер,
Мяце нястомна дворніка мятла,
Пануе цётка-восень у сусвеце
Мяхі прыпасаў цягне да жытла.

Гарыць лістота ў вогнішчы, бы лёсы-
Старонкі са старога буквара;
Жыццё ўплятае ўпотай лён у косы,
На споведзь нас вядзе да алтара.

Мы ўсе у гэтым вымушаным кросе
Да Госпада на шалі у чарзе:
Хто моўчкі падыходзіць, хто галосіць,
Хто з мірам у душы, хто зло нясе…

У таямніча-жоўтым карагодзе,
Дзе радасці і болю па крысе.
Знікае час, ліхі, няўлоўны злодзей,
Сляды хавае ў золкавай расе.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восеньскі смутак - Алена Дзегцярова