Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ўжо і хаты бацькоўскай няма

Ужо і хаты бацькоўскай няма…

Красавiк зноў нарцысам зацвiў,
Але кветкі пяшчотай не вабяць,
Рэжа вочы гранітны курсіў
І вяртае ў мінулае памяць.

У пакутнай жалобе ракіт.
Малітоўная песня званоў;
У Чарнобыльскім брудзе блакіт
На шляху да сусветных вятроў.

Ужо і хаты бацькоўскай няма…
Толькі гэта старая бяроза,
Быццам помнік дзяцінству яна
Адзінока стаіць пры дарозе.

Цягне жылы, няўмольнай тугой,
Напамінак аб тым, незваротным,
Час, раптоўна, забраўшы спакой-
Клятым атамам, цмокам смяротным.

Ля пакінутых вёсак крыжы…
У гаротным бур’яне пакосы;
На прасякнутай болем мяжы
Дождж губляе самотныя слёзы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ўжо і хаты бацькоўскай няма - Алена Дзегцярова