Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няма узросту у паэта

Няма узросту у паэта,
Не будзе часу ён лічыць,
Бо у сярэдзіне сусвету
У вечным роздуме стаіць.

Яскравы сонечны праменьчык,
Празрысты нібы тое шкло,
Імпэту юнага агеньчык-
Неўтаймавальнае святло.

Яго жыццё вартуе мара,
З ёй, як дзіця лятае ў снах;
І на пачуцці ён не скнара-
Шукай яго гады ў радках.

Бяры чытай, калі па сіле,
Перажыванні уяўляй,
Скамячывай, калі нямілы,
Але заганаў не чапляй.

Не у хвілінах мусіць справа,
Няма чаго граху таіць-
Не дадзена нікому права,
Яго ружовы свет глуміць.

У весну жоўтым першацветам,
Няхай узыйдуць вершы зноў.
Няма узросту у паэта-
І гэта лепшая з высноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Няма узросту у паэта - Алена Дзегцярова