Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маці горача крыж цалавала

Усхадзілася чорная зграя,
Фортку вецер шалёны хістае
Б’юць па шыбах імглістыя кроплі-
Прадзіравіла восень пантофлі…
Лістападніцкі тлум дагарае
Ды на ганак зіму запрашае.
Вось яна! Кіем грукае ў дзверы,
Снегу мокрага сцеле шпалеры.
…А матуля трывогу хавае,
Каля сэрца дачушку трымае…
Ад тугі і дрымучае долі
Ў Багародзіцы покрыва моліць.
Каб было ў яе шчасцейка болей
Шчэ-удосталь і хлеба, і солі.
Каб крывінку бяда не спаткала-
Маці горача крыж цалавала;
Каб спазнала пяшчоту кахання-
З абразом размаўляла да рання.
Каб не плакала ты – я паплачу,
За тваю памалюся удачу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маці горача крыж цалавала - Алена Дзегцярова