Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб заставацца назаўжды сабой

У хвілі роздуму
я сэрцам далятаю
Да запаветных Прыпяцкіх пяскоў.
Узбуджанай душою абдымаю
Квяцісты выбух бэзавых кустоў.

Іду дамоў знаёмаю сцяжынкай
Мядзведзіцы сузор’е
ў вышыні…
І, як раней дакучлівай валынкай
Спяваюць мне на вуха камары.

Паветра удыхаю над абрывам
рачнога берага,
парослага вярбой…
І з жаўруком вітаюся імклівым,
Каб заставацца назаўжды сабой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каб заставацца назаўжды сабой - Алена Дзегцярова