Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верная…сабе

Калі
сады ўбіраюцца кветкамі,
ці лістота сцелецца долу,
ці снягі ахінаюць дрэвы…,
ці…
…кіроўца сігналіць – жартуе,
што вясной на Прашпекце
сагрэтым, згарэлым ад сонца
позірк мой
здольны быць небяспечны, –

Я нахіляю ўбок галаву: я гляджу,
я ўсміхаюся яму
і думаю…
так, я думаю, што магу кахаць цябе вечна.

Калі
я раблю неспакой,
я яркая, як цацка –
лёсу, дзецям-людзям…
Калі мае слёзы празрыстыя, калі я ў сабе –
і мяне вось, здаецца, ужо не будзе

Нідзе,
ні з кім

…і на тое ёсць неадкрытая,
неадкрытая ніколі прычына –
Я вяртаюся з-за цябе.

Не хавай ад мяне – я ведаю: мужчына,
ты не верыш.
Чытаю па рухах, вачах і руках “Немагчыма.”

….

Прымаю…Мне лёгка пісаць –
я застаюся, верная сабе :
“Я застаюся.
Верная табе,
жанчына.”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Верная…сабе - Алена Арцёмава