Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сад пачуццяў

Прайшло. Цяпер будзе восень.

У хвіліны пакоры, у маім шаленстве
Ты
блізка мяне,
мной
страчаны у маленстве.
Так сталася, што раптам
я адна
падсонцам дрэў… і –
не магу сагрэцца.

“Спакой табе, любімая.
Цярпенне
толькі падаецца
стратай.”

Сад пачуццяў.

Прыгажосць і чароўнае –
вольныя.
Бачныя тут жа. Не абароненыя,
церпяць кпіны:
“…падробка. Ліхвярства. Падман.
Непраўдзівае…”

Усе так лёгка засвоілі:
Прыгажосць
і заганы –
уласцівасць жанчыны.

Пачуўшы, кожная проста
згаджаецца :
” Так, я такая”
Аднойчы ўзгляне – і больш не ўглядаецца,
не зазірае
ў вочы.
Не тоіць зла – бяскрыўдная,
спіць-засынае ўночы.

І да размоў пра бытнасць – неахвочая.

Навошта?

Лепш пачакае:
“…перамянюся ў моцную.”

Хіба, Вы лічыце, што існае адно бясконцае?
Не.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сад пачуццяў - Алена Арцёмава