Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Катэхізіс



А: Што пра Бога магу сказаць,
Што я маю за Слова?
А’: Бога.
А: Чым аддзячыць
і
што аддаць
за ахвяру яго?
Нічога.
Чалавек – ён жа быццам дым.
Крок? Паўкроку з уласнай волі…
А’: Бог ёсць полымем. Ты ў ім
маеш месца жывой Любові.
А: …толькі крок. Не заўжды святло –
цемра ў роспачы шляхам стане.
Немагчыма пражыць наноў…
А’: Годны духам уваскрос у пашане.
Міласэрны.
Прысуд адзін
усім, з’яднаным адным Законам:
не знікае пад небам дам –
не абернецца Вечнасць сконам.
Хто сказаў, што не будзе дзень
грэшным шлях асвятляць, як крочыць?
Не прайшлі б да святла праз цень,
не знаходзілі б Сонца ўночы.

Вера Збаўцы – спаслана ўсім,
уратуе ў апошняй долі.

Бог ёсць намі,
і кожны ў ім
мае месца.
Заўжды.
Любові.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Катэхізіс - Алена Арцёмава