Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Юля i варона

Юля, Юлiя, Юльяна.
Называюць яе панна.
Павольнаю iдзе хадою.
За ёй – хлопцы чарадою.
Пытае Янка: “Вы, напэўна,
Усяго свету каралеўна.
Цi заморская прынцэса,
Што тут робiце ля лесу?”
“Што раблю тут менавiта?
Сёння рана йшла са свiтай,
Убачыла я кракадзiла
I карону пагубiла”.
“Карр-алева, карр-карр-она, –
Ад смеху душыцца варона. –
Карр-кадзiлы, карр-алi
Нiколi ў лесе не жылi!!!”
“Ты чаго раскрыла рот? –
Варону запытаў Фядот. –
Яна наша Карралева!!!
Ты б не карркала, лепш спела”.
Варона на дубку дзiвiцца:
“Вось як яна – iмператрыца,
Такая ж i з мяне спявачка,
Але пяю я лепш, чым качка:
“Карр-карр-алева ў лес хадзiла,
Спужалася там карр-кадзiла.
Згубiлася яе карр-она,
Таму за-карр-кала варона”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Юля i варона - Алег Старынчык