Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вiнаваты

Сяджу ў цiшынi ў цяжкiм прадчуваннi.
Замёрзлы цыферблат спынiў мае жаданнi.
За вольнасць дум маiх мяне вядуць за краты.
Я iншы, не такi – за гэта вiнаваты?!

I металiчны гук зноў адбiваюць дзверы,
Iзноў мяне вядуць i б’юць нiбыта зверы.
Цярпi, цярпi, Хрыстос быў некалi распяты.
Таму што не такi – за гэта вiнаваты…

Вясна 2012 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вiнаваты - Алег Старынчык