Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра хлопчыка Федзю

Разышоўся хлопчык Федзя:
Малпу ўхапiў за нос,
I набiў свайго мядзведзя,
Наступiў кату на хвост.
Мацi кажа: “Федзя, Федзя,
Ну цi можна так рабiць?”
Паглядзеў ён на мядзведзя
I гаворыць: “Буду бiць!”
Сабралiся цацкi, лялькi,
Падалiся да Наталькi.
Iх Наталька ўciх шкадуе,
Падкiдае i цалуе.
I пытае Федзя мацi:
“Дзе падзелiся сябры?
Iх няма нiдзе ў хаце,
Цi катаюцца з гары?”
“Усе твае ўжо цацкi-лялькi
Прыжылiся ў Наталькi”.
“I не хочуць больш да Федзi, –
Кажуць так яму суседзi, –
Так вось можна неўзабаве
Пагубiць усiх сяброў.
I нiчога не паправiш,
Не вярнуцца яны зноў”.
Ён абуў свае сандалi
I падаўся да Наталлi.
Кажа дзеўчыне знарок:
“Ад цябе ўцёк бычок.
Ён стаiць, гаворыць: “Му,
Я не ведаю чаму”.
Пакуль бегала Наталька,
Ён забраў ўсе цацкi-лялькi.
Стаў iх гушкаць, цалаваць:
“Буду сам вас шкадаваць!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пра хлопчыка Федзю - Алег Старынчык