Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра дарогу



Пішам вам мы кожны год,
Не змяніyся наш зварот.
Па форме мы прасілі вас-
і атрымоyвалі адказ.
Пісаць па форме мы прысталі,
Такую байку вам даслалі:

Наш асфальтавы завод,
Стаіць ля Прошчыц сорак год.
Дыміць, дыміць ён нам пад нос,
А асфальту не прывёз.
А вакол ва yсім раёне
Асфальт ляжыць пры кожным доме.
і y новых аграгарадках
Асфальцік у кожнага y дварах.
Нам кажуць: “Гэта лепшым людзям!”
А y нас што, твар у брудзе?
Мы б свой бруд даyно yжо змылі-
Толькі лазню зачынілі.
Ч: “Навошта лазня? Так жывіце!
Мыцца? Мыйцеся y карыце.
У нас дарога маладым!
Яна не трэба вам старым.

Адны жанкі-пенсіянеры,
Хай ездзяць самі кавалеры.”
Кажуць у адказ жанкі:
Вы ж, нашы родныя сынкі!
Пакуль ці дойдзе, ці даедзе
Хадзіць ужо ён будзе ледзьба.
Якія тут ужо “манеyры”,
Як ушчэнт разбіты кавалеры.”

“Добра” ехаць па гравейцы:
На кані – пагубіш лейцы.
На машыне – так трасе,
Але – усё ж не на казе.
Як едзеш на веласіпедзе-
Як быццам па чыгунцы недзе.
Усё дрыжыць і ляскаціць,
Потым сківіца баліць.
ідуць старыя і б’юць ногі,
і моляць: “Дай нам, Бог, дарогі!!!”
Хаваць нябозчыка мы неслі,
і так яго yсяго растрэслі?
Што ён не вытрываy, устаy,
На развітанне нам сказаy:

“Мае ж вы, родныя, паверце,
Дайду лепш сам, чым гэтак несці.”

Плачуць

нават ветэраны,
Не баляць ім болей раны,
Баліць душа іх немцаy білі,
Асфальту так не заслужылі.
Ніхто не чуе таго болю
Хто даy нам гэтакую долю?
Ч: “Мы ведаем чакаць даколі-
“Святыя ж некалі ніколі”!!!

Як толькі выбары, ці што,
Грэйдзіруюць разоy сто.
Абочыну стрыгуць і брыюць,
Нам падлогі y хатах мыюць.
Давай дарогу абяцаць,
Каб толькі йшлі галасаваць.
Ч: “Абяцалі-значыць будзе.
Трэба ж у нешта верыць, людзі!!!”

Ізноy яшчэ пяць цэлых год
Чакае нечага народ.

У выканкамах ідзе спрэчка:
“Калі дарожай стала грэчка,
Дык як цяпер зрабіць дарогу.
Вам не да нас, якраз да Богу.
Вы, ведаеце, мы ж не Богі,
Таму не будзе y вас дарогі.
і знакамітых у вас нікога,
Дык і навошта вам дарога?
Як стане нехта знакаміты-
Дарогу зробім мы для світы.
і што вы скардзіцеся вечна?
Дажынкі будуць у Маладзечна.
Пейце, ешце і гуляйце
і забудзьце аб асфальце!”

Такую вось дадуць адпіску.
З яе мы зварым “лапшы” міску,
Падсолім, горкую з’ядзім
і будзем нюхаць чорны дым.
Душа і так у нас не на месце,
Яшчэ падкінулі нам смецце.
Той самы смецця палігон,
Карміць бамжоy, карміць варон.

Вакол культуры насадзілі,
Каб імі нас і патравілі.
Дыміць пад нос, ваняе сметнік.
Зноy плача наш народ-гарэтнік.
і мы стаім на скрыжаванні,
Рвуць сэрца гэтыя пытанні.
Пайсці хацелі разам у клуб,
Дык і на клуб знайшоyся зуб.
Увесь яго нам разабралі,
А новы не пабудавалі.

Кіраyнікі нашай краіны!
Не патрэбны нам прычыны!
Трэба грошы недзе yзяць
і асфальцік закатаць.

Вы ведайце, мы тут жывём,
Дарогу нашую клянём
і маладцыя, і cтарыя.
Пачуйце нас!!! Мы тут ЖЫВЫЯ!!!
Чаго скажыце нам чакаць?
Ці толькі нюхаць ды ваняць?
У чым скажыце мы павінны?
Як усе мы робім, хілім спіны!!!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пра дарогу - Алег Старынчык