Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Папугай i Пелiкан

Папугай гаворыць Пелiкану:
“Ты чаму такi не паслухмяны?
Жабянят ты ловiш на балоце,
Стварыў сабе акварыум у роце.
Жабяняты квакаюць i скачуць,
Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
Адкажы мне лепей, Пелiкоша,
Навошта табе гэтакая ноша?
Вось цiкава: у роце ўсё клякоча,
Булькае i нечага квакоча”.

I пiшчаць жалобна жабяняты:
“Адпусцi нас, Пелiкан, да хаты”.
Пелiкан сабе пад нос балбоча:
“Я не-бу-не-му-не-ку-не-хо-чу”.

Папугай:
“Ты чаго там булькаеш так смешна?
Усмiхнicя! Дзе твая усмешка?
Давай лепей заспяваем пад гармонiк,
Адчыняй хутчэй свой жабiн домiк!”

Пелiканчык слухаць больш не можа:
“Адпушчу усiх дадому, Гоша,
Калi больш не будзеш ты пiлiкаць,
Не чырыкаць нават i не пiкаць”.

Маўчыць Гоша, нават не iкае,
Пелiкоша роцiк адчыняе.
Жабяняты весела танцуюць,
У дзюбу Пелiканчыка цалуюць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Папугай i Пелiкан - Алег Старынчык