Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Малпа курыць папяросу

Малпа курыць папяросу
I дымок пускае з носу.
Запiшчалi камары:
“Хопiць, малпа, не куры!

Бачыш, зебра у палоску,
А не курыць папяроску,
На лужку гуляе курка –
Ля яе няма акуркаý.

Куранятка гаварыла,
Што нiколi не курыла.”
Малпа шчокi надзiмае,
Дымок кольцамi пускае:

“Гэта вось мне папяроска,
Як для немаýляткi соска!”
Васеý тата ý запарку
Зацягнуý сваю цыгарку.

Толькi шчокi надзiмае,
Дымок кольцамi пускае.
Вася паглядзiць на бацьку,
То на тую малпу Кацьку:

“Тата, табе трэба ý клетку
Курыць з малпай цыгарэтку.
Будзеш шчокi надзiмаць
I маленькiх забаýляць.”

Верш Малпа курыць папяросу