Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чараўнiца

А твае вочы – свету таямнiца,
Зiрнеш – i зацiхае навальнiца.
Ласкавы подых твой i цёплыя праменi.
Як ты iдзеш, вакол знiкаюць ценi.

Сатканая ўся з кветачак духмяных.
Табою я навек зачараваны.
Нябесная, як зорка Мiлавiца!
З тваiх салодкiх вуснаў бы напiцца.

Душы тваёй я ветрыкам крануся
I палячу з табою, не спынюся.
Ты сонейка, а я магутны вецер.
Шчаслiвей не бывае нас на свеце.

16.03.2012г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чараўнiца - Алег Старынчык