Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бычок і козачка

Козачка пасецца на лужку,
Яна так падабаецца бычку.
Цэлы дзень ён на яе глядзiць,
Тупае, хвалюецца, мычыць:
“Козачка-каханачка, му-му!
Дазволь цябе ласкава абдыму”.
Козачка капытцамi ўзбрыкне:
“Не чапаў бы ты, бычок, мя-не!”
“Самы лепшы я сярод бычкоў.
Усё аддам я за тваю любоў”.
Траўку толькi козачка жуе
I ў адказ яму гаворыць: “Не!”
I не ведае бычок цяпер як быць.
“Вось даў Бог казу мне палюбiць?!
Козачка-каханачка, ме-ме,
Паглядзi хоць трохi на мяне!”
“Радасцi! Не бачыла быка!
Не трэба мне такога сябрука.
На мяне, каб болей не глядзеў,
Траўку б лепей смачненькую еў”.
Цялушачка выходзiць на лужок,
Ёй так падабаецца бычок.
“Я ляжала на траве ўвесь дзень,
I пракусiў бачок мне авадзень.
Му-му-му, мой мiленькi бычок.
Падыдзi, пачухай мне бачок!”
Як пачула словы гэтыя каза,
Пакацiлася з вачэй сляза:
“Я табе пачухаю бачок!!!
Ты не ведаеш, што гэта мой бычок?”
I гаворыць козачка бычку:
“Каханы, пайшлi разам на раку,
Будзем кветачкi духмяныя збiраць,
Купальскiя вяночкi надзяваць!”

Верш Бычок і козачка