Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бегемоцiк

“Бегемоцiк, Бегемоцiк!
Ты чаму разявiў роцiк?
Цi сабраўся песню пець?
Можа муха заляцець”.
I гаворыць Бегемоцiк:
“Я таму разявiў роцiк,
Бо сказаць усiм хачу,
Што я зараз палячу”.
“Бегемоцiк, Бегемоцiк!
У цябе ж такi жывоцiк!
Як ты будзеш з iм лятаць?
Можа, лепш на лыжы ўстаць?”
“Я надзьмуюся, як шарык,
Стану лёгкi, як камарык,
Буду лётаць, быццам хмарка,
Па-над нашым заапаркам!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бегемоцiк - Алег Старынчык