Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старэе ўсё



Старэе ўсё.
Старэе нават вечнасць –
Вунь колькі ў небе воблакаў сівых!
Сівы туман.
Сівы знямоглы вечар.
Валун, як лунь, даўно сівей сівых.

Старэе ўсё,
I нечага здзіўляцца.
Цяплі ў душы агеньчык трапяткі.
Няхай гарыць ён – хутка разгарацца
Ў сівой pace сівыя светлякі.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Старэе ўсё - Алег Салтук