Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Медаль

Я крадком яго начапіў.
Я не думаў зусім пра благое.
Я не ведаў, што сам камдыў
Бацьку яго ўручыў пасля бою.

Што бой той смяротны быў,
Што ў ім палягло паўроты…
А я медаль начапіў,
Шпак малы жаўтароты!

Я не заўважыў, калі згубіў
Яго ў сумёце сыпучым.
Бацька не лаяў мяне, не біў,
А мне і дагэтуль балюча!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Медаль - Алег Салтук