Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марозік грукнуў кіем у акно

Марозік грукнуў кіем у акно,
Крылом махнула белая пароша.
I клён імкліва выбег за гумно,
Каб прывітацца з ёлкай-снеганошай.

Які прастор, якая чысціня!
Гарыць усход кастром чырвона-сінім.
Заспаны месяц шапку-хмарку зняў
I страсянуў у неба белы іней.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Марозік грукнуў кіем у акно - Алег Салтук