Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш He трэба спачувальных тэлеграм

He трэба спачувальных тэлеграм –
Папера рвецца і ліняюць словы.
Часова ўсё, да роспачы часова.
Любіце тут.
Любіць дарэмна там.
Бо чалавек жа бачыцца здалёк.
Бо чалавек жа бачыцца па справах.
Няма яго між правых і няправых –
Ён з горкім жвірам у нябыт пацёк.
Ды ці ў нябыт?
Мо вернецца сюды
I нам шырэй на ўсё адкрые вочы?..
Глытком крынічнай першаснай вады,
Дубком на ўзлеску вечна маладым,
Тым вернецца, чым сам сабе прарочыў.
Цяпер яго любіце.
He тады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш He трэба спачувальных тэлеграм - Алег Салтук