Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусы

Штурхалі нас і распіналі
На дыбах, плахах і крыжах.

Мы з нежывых уваскрасалі
З вялікай помстаю ў вачах.

На рубяжах святла і ценяў,
На пакалечанай зямлі
Мы паднімаліся з каленяў,
He паміралі –
Мы жылі.

Спявалі, галасілі ўголас
Сярод пустэч,
Сярод балот.
Нібы прыбіты градам колас,
Да сонца браўся мой народ.

Адкуль у нас такая сіла,
Магутная, як крыгалом:
Нас і палолі, і касілі,
Цапамі войнаў малацілі,
А мы расцём,
А мы жывём!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларусы - Алег Салтук