Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родная старонка

Люблю я родную старонку
Тыя мясціны дзе я жыў
Дзе лес і поле бачыў зранку
Мальцом у бярозкі я хадзіў

Там сок бярозавы ільецца
Там смех і гоман дзетвары
Тая мясціна – Вёскаю завецца
Дзе ўсе працуюць на двары

Прыпеў:Наш край – завецца беларускім
Дзе нарадзілісь я і ты
Там дзе ляцяць у вырай птушкі
і векавыя спяць дубы

Калі вяселле прыйшло ў хату
Дык запрашалі ўсіх за стол
З гармонікам ішлі да свата
Цукеркі кідалі на пол

Люблю я родную старонку
Люблю людзей, сваю сямью
Дзе песні льюцца вельмі звонка
і ўся радня як на духу

(прыпеў)…

14.06.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Родная старонка - Алег Пінскі