Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЕКЛА НА КАРЦІНАХ БОСХА

Босх жахлівае пекла стварае,
Каб не жыць у ім зараз і потым,
Каб пакінуць яго… Назірае
За прамоўцам адным крываротым.

І малюе яго як пачвару,
Што смяецца з ахвяраў уласных…
На палотнах стварае не мару,
А грахі ўсіх злачынцаў, няшчасных.

Сумна бачыць, як д’ябал з’ядае
Іх птушынай драпежніцкай дзюбай
І патрэбу пад тронам спраўляе,
Як сваю, чалавечую – згубай.

Дзе адчаю канец і пакутам?
Не мастак, а Сусветнае Вока
Той, хто ведае, што з родным кутам
Адбываецца недзе глыбока…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПЕКЛА НА КАРЦІНАХ БОСХА - Алег Нікулін