Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вадохрышча

… і нарадзіцца ад вады і Духа,
і апрануцца цалкам у Хрыста…
Над хваляй лёсу, што прагоркла скрухай,
непатапляльна як Ісус паўстаць.
Аблашчыцца штармамі акіяна…
Над рэяю крыжа ўзняць веры сцяг.
Упэўніцца, што ў бруях Іардана
Ён асвяціў і існасць вод жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вадохрышча - Алег Нагорны